Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць у Магілёве беларуска-расейскія дачыненні


Фота kremlin.ru

У Магілёве на V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які працягнецца да 12 кастрычніка, збяруцца больш за 20 губернатараў рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі. У апошні дзень правядзення Форуму адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Паводле прэсавай службы кіраўніка Беларусі, плануецца, што ў апошні дзень мерапрыемства разам з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным Лукашэнка выступіць на пленарным пасяджэнні міжрэгіянальнага форуму, тэму якога прысвецяць прыярытэтным кірункам развіцця рэгіянальнай супрацы як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва.

«Чакаецца, што пленарнаму пасяджэнню будзе папярэднічаць асабістая сустрэча кіраўнікоў дзвюх краінаў, падчас якой Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расейскіх дачыненняў. Праграма перабывання ў Беларусі прэзідэнта Расеі ўключае і магчымасці для нефармальнай размовы кіраўнікоў дзяржаваў», – адзначаецца ў рэлізе.

Напярэдадні візіту Пуціна ў Магілёве з’явіліся ўлёткі «Валодзя, едзь дамоў». Фотафакт

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары