Пуцін і Лукашэнка паедуць гуляць у хакей. Прэзідэнты чакаюць частку расейскай дэлегацыі


Частка частка расейскай дэлегацыі не прыехала ў Сочы на перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расеі, бо самалёт з не змог прызямліцца на мясцовым аэрадроме праз складаныя ўмовы надвор’я. Лятак адправілі ў аэрапорт Мінеральныя Воды.

Пасля кароткіх перамоваў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паедуць гуляць у хакей у спарткомплекс «Галактика».

«У гэты час далятае расейская дэлегацыя (калі надворʼе дазволіць, вядома), і – увага – перамовы працягваюцца. Зрэшты, сёння ўсё імкліва змяняецца, таму працягваем чакаць навінаў», – паведамляе Telegram-канал «Пул первого».

У першай частцы перамоваў акрамя Лукашэнкі і Пуціна ўдзельнічалі 7 чалавек. З расейскага боку былі: намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ Дзмітрый Козак, гендырэктар «Росатом» Аляксей Ліхачоў і амбасадар Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

З беларускага боку прысутнічалі: першы віцэ-прэмʼер Дзмітрый Круты, амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Абноўлена
Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам пачалася са спазненнем
2020.02.07 12:17

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў