Пуцін і Эрдаган абмеркавалі падзеі ў Ідлібе


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган абмеркаваў па тэлефоне з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным захады дзеля ўрэгулявання крызісу ў Ідлібе на паўночным захадзе Сірыі, паведамляе партал aa.com.tr.

Падчас тэлефоннай размовы Рэджэп Эрдаган заявіў Уладзіміру Пуціну, што рэжым Асада павінен быць стрыманы. Прэзідэнт Турцыі адзначыў, што ўрэгуляванне крызісу ў Ідлібе залежыць ад поўнай рэалізацыі Сочынскага пагаднення. Паводле дамовы ў Сочы, якую Турцыя і Расея падпісалі ў канцы 2018 году, Ідліб, які знаходзіцца каля паўднёвай мяжы Турцыі, трапляе ў зону дээскалацыі.

Гуманітарны крызіс у Сірыі

Цяпер у зоне дээскалацыі пражываюць каля 4 мільёнаў мірных жыхароў. Аднак сірыйскі рэжым парушае ўмовы спынення агню. У выніку напад і ўдараў, якія ўчыняюць войскі Асада, мірныя жыхары вымушаныя эвакуявацца. Каля мільёна ідлібскіх уцекачоў рушылі ў бок турэцкай мяжы. Таму Анкара патрабуе спыніць напады на Ідліб. Эрдаган папярэджвае, калі эскалацыя канфлікту тут не спыніцца, Турцыя зробіць крокі ў адказ.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў выніку нанясення ўдараў з боку Турцыі, існуе верагоднасць ваеннага сутыкнення з расейскімі войскамі, якія падтрымліваюць рэжым Асада.

ВІДЭА
Не толькі Сірыя. Эрдаган і Пуцін дзеляць Лівію
2020.01.13 13:53

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў