Пуцін даў загад апытаць: ці згодзяцца жыхары Крыму прызнаць паўвостраў часткай Украіны


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў правесці сацыялагічнае апытанне насельніцтва Крыму і Севастопалю, перш чым заключаць з Украінай кантракт на пастаўкі электраэнергіі, паведаміў журналістам расейскі міністр энергетыкі Аляксандр Новак.

«Прэзідэнт даручыў тэрмінова звярнуцца да аднаго з галоўных прафесійных агенцтваў для таго, каб правесці сацыялагічнае апытанне насельніцтва Крыму і Севастопалю па наступных пытаннях. Першае пытанне: падтрымліваеце вы ці не заключэнне камерцыйнага кантракта з Украінай на пастаўку часткі электраэнергіі ў Крым і Севастопаль, калі ў ім будзе паказана, што Крым і Севастопаль зʼяўляюцца часткай Украіны», – сказаў міністр. Ён нагадаў, што менавіта такую ​​фармулёўку хоча прапісаць у кантракце Украіна, а Расея з ёй не згодная.

«Другое пытанне: ці гатовыя вы да часовых цяжкасцяў, звязаных з нязначнымі перабоямі энергазабеспячэння цягам найбліжэйшых 3-4 месяцаў», – сказаў міністр.

Паводле яго, Уладзімір Пуцін лічыць правільным пачуць меркаванне жыхароў Крыму, перш чым прымаць канчатковае рашэнне па заключэнні ці не заключэнні кантракта.

Вечарам 30 снежня 2015 года Крым застаўся без электраэнергіі. «Укрэнерга» паведаміла, што рухнула апора лініі электраперадач у Херсонскай вобласці, што зрабіла немагчымым падачу энергіі на паўвостраў.

У лістападзе 2015 года Крым ужо быў без электраэнергіі, бо на Херсоншчыне невядомыя падарвалі лініі электраперадачы, што вядуць з Украіны ў Крым.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў