Пуцін даў «Начным ваўкам» грант на арганізацыю навагодніх ёлак


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”58674″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Расейскі мотаклуб «Начныя ваўкі» атрымаў $ 130 тыс. на арганізацыю навагодніх ёлак.

Грошы будуць вылучаныя па выніках трэцяга этапу конкурсу прэзідэнцкіх грантаў. «Начныя ваўкі» атрымаюць 9 млн расейскіх рублёў (каля $ 130 тыс.)

«Дзеянне ўзнаўляе атмасферу рускай народнай казкі… У казачнай, а таму зразумелай дзецям манеры, выкладаецца гістарычная і духоўная спадчына рускага народу, сённяшнія праблемы Расеі», – гаворыцца ў апісанні праекту.

На другім этапе размеркавання прэзідэнцкіх грантаў для некамерцыйных арганізацыяў, вынікі якога абвясцілі ў кастрычніку, «Начныя ваўкі» атрымалі 12 млн рублёў (каля $ 173 тыс.) на стварэнне цэнтру «Патрыёт» на гары Гасфорта ў Севастопалі.

Увесну Аляксей Навальны апублікаваў дадзеныя, згодна з якімі, «Начныя ваўкі» і звязаныя з імі арганізацыі атрымалі ў 2013-2014 гадах у выглядзе грантаў каля $ 807,5 тыс. Год таму мотаклуб таксама атрымоўваў грант на арганізацыю навагодніх ёлак у такім самым памеры, як сёлета, нагадвае Meduza.io.

Байкеры з клубу «Начныя ваўкі» актыўна падтрымліваюць палітыку прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Кіраўнік клубу Аляксандр Залдастанаў («Хірург») лічыцца асабістым сябрам расейскага прэзідэнта.

НМ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў