Пуцін: Беларусь – найбліжэйшы саюзнік Расеі


Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка ўручыў даверныя граматы прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну. Пра гэта паведаміў kremlin.ru.

«Беларусь – найбліжэйшы саюзнік Расеі, – адзначыў Пуцін на імпрэзе ў Крамлі, – Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы яшчэ раз павіншаваць беларускі народ і кіраўніцтва рэспублікі з дзяржаўным святам – Днём незалежнасці. У гэты дзень 3 ліпеня 75 гадоў таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Менск. Селета праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 20-годдзю Саюзнай дзяржавы. Мы настроены на далейшае развіццё шчыльных інтэграцыйных сувязей з беларускімі партнёрамі. Гэтая тэматыка будзе абмяркоўвацца ў ходзе перагавораў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, якія запланаваныя ў прывязцы да VI пасяджэння Форуму рэгіёнаў дзвюх краінаў 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу».

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сямашку амбасадарам у Расеі 13 лістапада 2018 года. З 10 верасня 2012-га да 18 жніўня 2018 года амбасадарам Беларусі ў Маскве быў Ігар Петрышэнка.

Hавiны
Новы амбасадар Расеі распавёў, якімі прынцыпамі будзе кіравацца ў сваёй працы
2019.06.06 20:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў