«Пуцін баіцца». ФБК Навальнага прызналі замежным агентам


Аляксей Навальны на акцыі «Адпускай!» 29 верасня ў Маскве. Фота – Антон Карлінер для Belsat.eu

Міністэрства юстыцыі Расеі 9 кастрычніка занесла Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага ў рэестр некамерцыйных арганізацыяў, якія выконваюць функцыі замежнага агента.

«Факт адпаведнасці арганізацыі на прыкметы некамерцыйнай арганізацыі, якая выконвае функцыі замежнага агента, устаноўлены падчас праведзенага Галоўным кіраваннем Міністэрства юстыцыі Расеі па Маскве бягучага кантролю за яе дзейнасцю», – адзначылі ў міністэрстве.

Сам Аляксей Навальны пракаментаваў унясенне арганізацыі ў спіс замежных агентаў страхам уладаў.

«Пуцін страшна баіцца ФБК. Бо ён абапіраецца на ўладу злодзеяў, хабарнікаў і карупцыянераў. А мы выкрываем карупцыю. І мы не спынімся, нягледзячы ні на што», – адзначыў ён у Twitter.

Паводле ягоных словаў, ФБК ніколі не атрымліваў замежных сродкаў і дзейнічае толькі на ахвяраванні.

Закон аб замежных агентах прынялі ў 2012 годзе. Такімі арганізацыямі прызнаюцца тыя, што вядуць палітычную дзейнасць і адначасова атрымліваюць замежнае фінансаванне. Для іх прадугледжаны больш жорсткі механізм кантролю.

Hавiны
Навальны знайшоў у дэпутата ад «Адзінай Расеі» $ 90 млн і пайшоў на «содні»
2019.07.01 21:28

Фонд барацьбы з карупцыяй вядомы сваімі гучнымі выкрыццямі расейскіх чыноўнікаў, у якіх выяўляюцца дарагія маёнткі і аўтамабілі як у Расеі, так і за мяжой.

МГ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў