Пуцін анансаваў пачатак эпохі прафесійнага войска і адмову ад прызыву


«Каб цалкам адмовіцца ад прызыву спатрэбіцца час і грошы», – заявіў кіраўнік Расеі падчас сустрэчы з працаўнікамі навукова-вытворчага аб’яднання «Энергомаш», піша rbc.ru.

«Мы ідзем у напрамку стварэння прафесійнага войска. У звязку з ускладненнем вайсковай тэхнікі кіраваць ёй могуць толькі прафесіяналы», – заявіў расейскі прэзідэнт.

«Прызыў паступова сыходзіць у мінулае. Праўда, для гэтага патрэбны час і адпаведнае фінансаванне», – дадаў Пуцін.

Расейскае заканадаўства прадугледжвае прызыў у войска мужчын ад 18 да 27 гадоў. Тэрмін службы – адзін год. Падставаю адтэрміноўкі ад прызыву можа быць статус студэнта вочнага аддзяленні ВНУ або наяўнасць двух дзяцей.

Сёлета прадстаўнік Генштабу Расеі генерал-лейтэнант Яўген Бурдзінскі заявіў пра «немэтазгоднасць» поўнай адмовы ад прызыву праз абмежаваныя фінансавыя магчымасці краіны.

Hавiны
Расея можа застацца без свайго адзінага авіяносца «Адмірал Кузняцоў»: рамантаваць дорага і цяжка
2019.04.05 15:38

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў