Пуцін афіцыйна прызначыў новага прэм'ер-міністра


Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Міхаіла Мішусціна прэм’ер-міністрам Расейскай Федэрацыі. Дакумент апублікаваны на сайце Крамля.

Афіцыйнае прызначэнне адбылося пасля таго як Дзярждума ўхваліла кандыдатуру Мішусціна. 383 парламентарыя прагаласавалі «за», 41 дэпутат устрымаўся (устрымалася фракцыя КПРФ).

Адначасова Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні экс-прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева намеснікам старшыні Савету бяспекі.

Пуцін прапанаваў кандыдатуру Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра 15 студзеня. Раней у адстаўку падаў урад Дзмітрыя Мядзведзева.

На дзяржаўнай службе Мішусцін ўжо больш за 20 гадоў. У жніўні 1998 года яго прызначылі намеснікам міністра Расейскай Федэрацыі па падатках і зборах. У 2010 годзе чыноўнік узначаліў Федэральную падатковую службу. На новай пасадзе абвесціў вайну «брудным дадзеным» і заняўся выкараненнем праблемаў з неабгрунтаваным вяртаннем ПДВ.

Згодна з дэкларацыяй аб даходах за 2009 год, сам Мішусцін зарабіў 78,6 мільёна рублёў, а яго жонка мела даход 17 мільёнаў рублёў. На той момант, паводле медыяў, ён увайшоў у тройку самых багатых расейскіх чыноўнікаў. Згодна з дэкларацыяй аб даходах за 2018 год, даход кіраўніка ФНС склаў 18 мільёны рублёў, а яго жонкі 48 мільёнаў рублёў.

Мішусціну праз паўтара месяца споўніцца 54 гады, ён прыкладна на паўгода маладзейшы за былога прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.

Мнения
В России меняется структура власти
2020.01.15 18:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў