Пуцін адмовіўся віншаваць Зяленскага з уступленнем на пасаду прэзідэнта


Уладзімір Пуцін не будзе накіроўваць віншаванне ці тэлефанаваць Уладзіміру Зяленскаму пасля яго інаўгурацыі 20 траўня на пасадзе прэзідэнта Украіны, паведамляе Meduza.

«Прэзідэнт Пуцін будзе віншаваць прэзідэнта Зяленскага з першымі поспехамі ў справе ўрэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны, а таксама з першымі поспехамі ў справе нармалізацыі расейска-украінскіх стасункаў», – заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Прычым калі гэта адбудзецца, прадстаўнік Крамля адмовіўся канкрэтызаваць.

«Я не павінен гэта раскрываць. Першыя поспехі будуць відавочныя, калі яны будуць, мы з вамі іх убачым няўзброеным вокам», – удакладніў Пяскоў.

Раней Крэмль ужо адмаўляўся віншаваць Зяленскага з перамогай на выбарах пасля афіцыйнага абвяшчэння вынікаў галасавання.

ВІДЭА
Зяленскі афіцыйна стаў прэзідэнтам Украіны і заявіў пра роспуск Рады
2019.05.20 10:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў