Пуцін адказаў на заклік Лукашэнкі падтрымаць Зяленскага


Прэзідэнт Расеі падчас паседжання Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД адзначыў, што падтрымліваць неабходна не пэўных асобаў, але іх палітыку. Пра гэта паведамляе прэсавая служба прэзідэнта Расеі.

«Аляксандр Рыгоравіч згадваў пра нашых калегаў ва Украіне. Я мяркую, што нам трэба падтрымліваць нават не канкрэтных палітыкаў, а трэба падтрымліваць палітыку, накіраваную на дасягненне міру. Але ў значнай ступені гэта будзе залежаць ад тых людзей, якія цяпер апынуліся ва ўладзе, ад іх здольнасці рэалізоўваць уласныя пажаданні, абяцанні, дадзеныя ўкраінскаму народу», – адзначыў Уладзімір Пуцін.

Hавiны
Лукашэнка ў Ашгабадзе заклікаў падтрымаць Зяленскага
2019.10.11 13:12

Раней на гэтым жа паседжанні Аляксандр Лукашэнка заклікаў падтрымаць дзейсную ўладу ва Украіне.

«Кажучы пра новую ўладу ва Украіне, хацеў бы і вас заклікаць падтрымаць гэтую ўладу. Вы бачыце тэндэнцыю ўжо згарнуць жадаюць гэтую ўладу, скруціць, зрынуць, але мы павінны разумець, хто пасля гэтага прыйдзе да ўлады ва Украіне», – сказаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На мінулым тыдні ў Жытоміры прайшоў другі Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі. Падчас мерапрыемстваў адбылася і сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў.

Hавiны
«Ні з адной іншаю краінаю няма такой кааперацыі». У Жытоміры распачаўся ІІ Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі
2019.10.03 14:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў