Пустыя паліцы ЦУМу. Сетка самых старых крамаў Берасця на мяжы закрыцця


Бізнес былога старшыні пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыкі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Віктара Валюшыцкі на мяжы банкруцтва. Паход у вялікую палітыку павярнуўся для былога дэпутата крахам: у крамах ЦУМ – пустыя прылаўкі, у бухгалтэрыях – даўгі.

Такімі пустымі паліцы ЦУМу не выглядалі з пачатку дзевяностых, калі і пачалася паспяховая карʼера Віктара Валюшыцкага.

Цэнтральны ўніверсальны магазін быў адкрыты ў Берасці ў 1947 годзе, у 1995 годзе на пасаду яго дырэктара быў прызначаны Віктар Валюшыцкі. У хуткім часе ён стаў яго гаспадаром, стварыўшы акцыянернае таварыства. У выніку ў руках Валюшыцкага аказалася тры крамы і рынак, у тым ліку двухпавярховая крама ў самым цэнтры гораду на праспекце Машэрава 17. У канцы 90-х Віктар Валюшыцкі стаў адным з самым паспяховым бізнесоўцаў у Берасці. Але ў 2012 годзе вырашыў заняцца палітыкай, пакінуўшы бізнес сыну.

У 2012 годзе падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў пятага склікання па Берасцейскай Заходняй акрузе №1 дэмакратычны кандыдат Аляксандр Мельнік назваў ЦУМ «музеем высокіх коштаў». Віктар Валюшыцкі не толькі выйграў у Мельніка выбары, але падаў на яго ў суд пазоў аб абароне дзелавой рэпутацыі. Але ў выніку ЦУМ не стаў даводзіць справу да абсурду, суд так і не адбыўся.

У 2016 годзе паліцы ЦУМа пустыя, а афіцыйны сайт крамы выводзіць на гандлёвы партал shop.by, пракаментаваць сітуацыю проста няма каму.



«Нам сказалі шукаць іншую працу – прызнаецца адна з прадавачак – цяпер распрадаём рэшткі і што будзе далей не ведаем».

Тым часам новым уладальнікам трох крамаў і рынку хутчэй за ўсё стане цяперашні «кароль Берасця» Аляксандр Машэнскі,адзін з самых уплывовых бізнесоўцаў Беларусі.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў