«Пустыя паліцы абмотваюць скотчам»: у гіпермаркеце «ProStore», які належыць Чыжу, праблемы з пагашэннем запазычанасцяў


Мянчук наведаў краму ў Каменнай горцы і паспрабаваў зняць «сумную карціну» на тэлефон.

«Прадаўцы заляплялі пустыя прылаўкі чорнай плёнкай і абмотвалі скотчам. Паспрабавалі зняць гэта на тэлефон, але, убачыўшы нашы дзеянні, тыя прыгразілі выклікаць ахову. Таму ўдалося сфатаграфаваць толькі новыя пустыя шэрагі. Плюс многія халадзільнікі выключаныя, толькі частка ў працоўным стане. Акцыі з рыбай і мясам згарнулі. Асартымент вельмі бедны. З рыбы засталася толькі замарожаная. Ды што казаць, у гіпермаркеце не змаглі купіць шарыкавыя дэзадаранты – не было ў наяўнасці».

Падобная сітуацыя ў крамах сеткі ProStore, якая належыць Юрыю Чыжу, назіраецца з сакавіка. Тады ў сеткі ўзніклі праблемы з пагашэннем запазычанасцяў перад некаторымі пастаўшчыкамі, якія, у сваю чаргу, абмежавалі або зусім спынілі пастаўкі новых партый тавараў.

Кіраўнік групы кампаніяў «Трайпл», у якую ўваходзіць гандлёвая сетка «ProStore», па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Юрыя Чыжа затрымалі 11 сакавіка. Яго абвінавачваюць ва здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

Чытайце таксама >>> Затрыманне Чыжа – канец «прыдворнага капіталізму»

ДР, belsat.eu паводле gazetaby.com

Стужка навінаў