Пульс за 200! Сабаленка саступае ў драматычным матчы Кербэр


Чацвёртае кола буйнога тэніснага турніру «BNP Paribas Open» у амерыканскім Індыян-Ўэлзе, на прызавыя якога сёлета выдаткавалі $ 8 359 455 стала непераадольным для Арыны Сабаленкі. Беларуска, 9-ая ракетка свету, на стадыі 1/8-ай фіналу гуляла з восьмай у планетарным рэйтынгу WTA, прадстаўніцай Нямеччыны Анжэлік Кербэр. Гэта была першая ў гісторыі сустрэча паміж апаненткамі, якая ў выніку не прынесла станоўчых эмоцыяў нашай суайчынніцы.

Першы сэт Сабаленка саступіла амаль падчыстую 1:6. У другой партыі Арына здолела стварыць камбэк, вярнулася ў гульню і адсвяткавала вікторыю 6:4. Усё вырашылася ў трэцім сэце, падчас якога Сабаленка вяла ў ліку 4:1, аднак затым прагуляла 5 геймаў запар, а ў выніку – параза 4:6. Арына за ўдзел у турніры ў Індыян-Ўэлзе папоўніла ўжо свой банкаўскі рахунак больш як на $ 100 000.

Адзначу, што на стадыі 1/8-ай фіналу сенсацыю стварыла Бэлінда Бэнчыч, якая выгуляла 12-ты матч запар. Швейцарка, 23-ая ў планетарным спісе, накаўтавала 6:3, 6:1 першую ракетку свету і дзейную пераможцу гэтага турніру японку Наомі Осаку.

Hавiны
Беларуска Арына Сабаленка стала найлепшай тэнісісткай свету
2018.10.07 16:46

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат».

Стужка навінаў