Пуцін жывы і правёў сустрэчу з прэзідэнтам Кыргызстану


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін упершыню за дзесяць дзён паказаўся на публіцы.

Кіраўнік РФ пачаў перамовы з прэзідэнтам Кыргызстану Алмазбекам Атамбаевым у Канстанцінаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе unian.ua са спасылкай на ТАСС.

Сустрэча двух прэзідэнтаў праходзіць на фоне чутак пра цяжкую хваробу і нават смерць Пуціна.

Як паведаміла раней прэс-служба Крамля, «парадак дня перамоваў з прэзідэнтам Атамбаевым на вышэйшым узроўні прадугледжвае абмеркаванне ключавых пытанняў далейшага ўмацавання расейска-кыргызстанскай супрацы, перш за ўсё – у гандлёва-інвестыцыйнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама ў сферы энергетыкі».

«Плануецца грунтоўны абмен думкамі аб узаемадзеянні ў кантэксце далучэння Кыргызстану да Еўразійскага эканамічнага саюзу», – адзначылі ў Крамлі.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Апошні раз перад журналістамі прэзідэнт Расеі з’явіўся толькі 5 сакавіка. Шэраг блогераў і медыяў выказалі здагадку, што Пуцін памёр.

Прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што Пуцін здаровы, а ў зменах у ягоным графіку няма нічога экстраардынарнага.

З’явілася яшчэ адна версія таямнічага знікнення Пуціна – нібыта ў прэзідэнта РФ нарадзілася дзіця.

Расейскі канал «Россия-24» паведаміў ужо ў сераду 13-га сакавіка, што Пуцін спаткаўся з Алмазбекам Атамбаевым, хоць спатканне было запланаванае на 16-га сакавіка.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў