Пучдэмона вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе


Карлэс Пучдэмон, якога затрымалі ў Нямеччыне, выйдзе на волю пад заклад у 75 000 еўра. Дагэтуль яму пагражае высылка ў Іспанію, дзе яго абвінавачваюць у растраце бюджэтных сродкаў і мяцяжы.

Вярхоўны зямельны суд Шлезвіг-Гальштэйн у чацвер, 5 красавіка, прыняў рашэнне аб экстрадыцыі палітыка, але нягледзячы на гэта яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Рашэнне аб экстрадыцыі грунтуецца на абвінавачванні Іспаніі Пучдэмона ў растраце дзяржаўных сродкаў, але не на абвінавачванні ў арганізацыях мяцяжу. Аднак канчатковае рашэнне пра лёс Пучдэмона будзе прынятае Генеральнай пракуратурай Нямеччыны.

Нагадаем, што ў 2017 годзе Карлэсам Пучдэмонам быў арганізаваны рэферэндум аб незалежнасці Каталунні. Іспанскія ўлады прызналі рэферэндум незаконным. Пучдэмон і некалькі яго паплечнікаў былі вымушаныя ўцячы з Іспаніі. Іх абвінавачвалі ў растраце бюджэтных сродкаў і мяцяжы. У лістападзе мадрыдскі суд пастанавіў арыштаваць Пучдэмона і яго паплечнікаў.

ГА, belsat.eu паводле Deutsche Welle, фота: REUTERS / Eric Vidal / FORUM

Стужка навінаў