Публічную прэзентацыю праваабаронцаў адмянілі па званку


Праваабаронцам у Менску не далі магчымасці правесці прэзентацыю. Яны планавалі агучыць вынікі даследавання пра ціск на анархістаў і іншых актывістаў у Беларусі.

Нягледзячы на дамоўленасці, адміністрацыя прасторы Punkt, дзе мелася адбыцца прэзентацыя ініцыятывы «Прававое дзеянне», раптоўна паведаміла актывістам, што мерапрыемства адмяняецца. Наста Лойка, сябра ініцыятывы кажа, што забарона не адмяніла прэзентацыю, хоць і прымусіла змяніць фармат.

«Мне вядома толькі, што да ўласнікаў прасторы Punkt патэлефанавалі і паведамілі, што маюць пытанні да нашага мерапрыемства, – распавяла Наста Лойка. – Таму кіраўніцтва прасторы паведаміла нам, што не жадаюць правядзення прэзентацыі ў сваім памяшканні. Я не даведвалася пра тое, хто тэлефанаваў і патрабаваў, каб прэзентацыя не адбылася. Але мы вырашылі не ісці на канфлікт. Таму правялі прэзентацыю ў форме онлайн».

Пры гэтым праваабаронца адзначае, што насамрэч у дакладзе няма ніводнай спасылкі, якая была б унесена ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, няма заклікаў да распальвання варожасці, а толькі агучванне фактаў і некаторых меркаванняў. Праўда, некаторыя высновы могуць не ўсім прыйсціся даспадобы. Галоўная ж мэта прэзентацыі – навучыць людзей прававой самаабароне.

CК, belsat.eu

Стужка навінаў