Пскоўскія «зялёныя чалавечкі» скончылі вучэнні пад Берасцем


Цягам трох дзён 60 гасцей з пскоўскай парашутна-дэсантнай роты ды іх беларускія калегі вучыліся супольна ваяваць з умоўнымі варожымі дыверсантамі. Паводле легенды, на тэрыторыі Беларусі «акапаліся» тры дыверсійна-выведчыя групы «зялёных чалавечкаў», і на іх ліквідацыю быў кінуты батальён з 400 вайскоўцаў.

Манеўры праходзілі на палігоне «Берасцейскі» за тры этапы, піша sb.by. Больш як 30 % вучэнняў праходзілі ўначы.

Чытайце таксама >>>>>>>> Аляксандр Алесін: Сумесныя беларуска-расейскія вучэнні пад Берасцем – ваенна-палітычны дэмарш

Пскоўскія дэсантнікі сталі вядомыя дзякуючы газеце «Псковская губерния». У жніўні выданне апублікавала здымкі з магілаў мясцовых жаўнераў, якіх пахавалі таемна.

Пазней з’явілася інфармацыя, што каля 70 вайскоўцаў загінулі падчас авіяўдару на Данбасе. На пачатку Міністэрства абароны Расеі абвергла гэтыя звесткі, заявіўшы, што рота заблукала падчас вучэнняў. Праз нейкі час інфармацыя пра гібель спецбатальёну была засакрэчаная. Улады так старанна хавалі доказы, што падчас наведвання могілак дэсантнікаў былі збітыя журналісты тэлеканалу «Дождь».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў