Псеўдасвятар у Менску хадзіў па кватэрах і збіраў «ахвяраванні» на хворых дзяцей


Махляр прадстаўляўся «Айцом Аляксандрам» і прапаноўваў пасвяціць кватэры, запоўніць запіскі, якія нібыта перададуць манахам з Грэцыі, альбо прасіў набыць ладанку за 35 рублёў, а таксама збіраў ахвяраванні для дзяцей хворых на рак.

«Святаром» аказаўся 44-гадовы беспрацоўны мянчук, якога раней ужо судзілі.

Першыя заявы на ашуканца паступілі 24 красавіка. Жанчына скардзілася, што невядомы пад выглядам святара падманным шляхам завалодаў 35 доларамі. Яшчэ адзін мужчына паведаміў, што мужчына выманіў 30 рублёў.

У БПЦ правааахоўнікам паведамілі, што затрыманы не з’яўляецца святаром і не мае царкоўнага блаславення на богаслужэнні і збор ахвяраванняў.

Цяпер вядзецца праверка. Усіх, хто мае інфармацыю пра факты махлярства мужчыны, міліцыя просіць звяртацца ў Першамайскае РУУС Менску асабіста альбо па тэлефонах 102, 8-017-239-66-18, 8-017-280-02-02.

ДР belsat.eu паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў