Прызнаць выбары 9 жніўня несапраўднымі. У сеціве з’явіўся адкрыты ліст сілавікоў. Подпісы пакуль закрытыя


У сеціве з’явіўся адкрыты ліст сілавікоў, якія патрабуюць спыніць гвалт і правесці новыя выбары.

У адкрытым лісце гаворыцца, што захады кіраўніцтва шэрагу сілавых і праваахоўных структураў прывялі да дыскрэдытацыі праваахоўнікаў у вачах грамадства, што нанесла непапраўны ўдар па прэстыжу гэтай прафесіі.

З мэтай усталявання грамадскага парадку і вяртання беларускага грамадства ў прававое поле, кіруючыся Канстытуцыяй і заканадаўствам Беларусі, падпісанты патрабуюць:

  • Прызнаць выбары 9 жніўня несапраўднымі.
  • Правесці новыя выбары ў адпаведнасці з усімі міжнароднымі стандартамі, з сумленным і празрыстым фармаваннем участковых выбарчых камісіяў і ЦВК, падлікам галасоў, допускам назіральнікаў.

Тых, хто гатовы паставіць подпіс пад гэтым лістом, просяць напісаць у Telegram-канал @honar_blr, падаўшы сваё імя, прозвішча, званне або пасаду ў структуры.

Hавiны
Рэпетыцыя нядзелі. Беларусы выйшлі на дваравыя суботнія маршы
2020.12.12 15:58

Подпісы збіраюцца ў закрытым фармаце і будуць апублікаваныя пасля таго, як дасягнуць адзнаку ў 1000.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў