Прызнанне з адміністрацыі Лукашэнкі: «За ўвесь час толькі чацвярых грохнулі»


Леанід Гозман распавёў пра тое, як чалавек з адміністрацыі Лукашэнкі прызнаў пазасудовыя расправы.

Расейскі палітык Леанід Гозман у артыкуле ў «Новой газете» напісаў пра тое, як ён на пачатку 2000-х быў на прыёме з удзелам Аляксандра Лукашэнкі:

«У пачатку нулявых мне давялося быць у Менску на мерапрыемстве, у якім прымаў удзел Лукашэнка. Увечары ён даваў вячэру чалавек на дваццаць – палова былі з Расеі, палова – яго супрацоўнікі. Прыстаўлены абходжваць мяне блізкі да беларускага правадыра чалавек з яго адміністрацыі ў перапынках паміж падліваннем гарэлкі і тлумачэннем, як ён мяне паважае, раптам спытаў, чаму мы, у яго фармулёўцы – маскоўская інтэлігенцыя, «Бацьку не любім?» Я сказаў, што прычын шмат, але адна з іх – у іх забіваюць палітычных апанентаў прэзідэнта. Знікаюць людзі бясследна. Ён пляснуў рукамі і сказаў – далей цытата, толькі мацюкальныя словы заменены на сінанімічныя: «Як жа вы нас дасталі з гэтымі зніклымі/забітымі! За ўвесь час толькі чацвярых грохнулі. Ды і людзі якія былі – садысты, гомасексуалісты. І вось з-за гэтага вы…»

Я ледзь з крэсла не ўпаў. Мы знаходзіліся ў рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, сам прэзідэнт сядзеў метрах у пяці ад мяне, а яго напіўшыся да страты ўсякай асцярожнасці супрацоўнік распавядае мне, што забілі яны ўсяго чацвярых, ці варта з-за гэтага агарод гарадзіць?»

Аб’ектыў
Замятаюць сляды: з Youtube прыбралі старое відэа з Юрыем Гараўскім у СОБР
2019.12.19 00:02

Пад час сёлетніх пратэстаў прапаганда называе беларусаў наркаманамі, рэцыдывістамі, былымі крымінальнікамі.

Супраць дзяржащнай прапаганды пад час мітынгу 23 жніўня ў Менску.
Фота: Алесь Сіліч / belsat.eu

Спіс збітых пад час мірных пратэстаў да калецтва ці на смерць – расце. Следства пасля правяранняў называе іншыя прычыны скону, напрыклад алкагольнае атручанне, падзенне з другой паліцы нараў.

Абноўлена
Збіты на Акрэсціна Дзяніс К. сёння памёр
2020.10.03 16:50

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў