Прызначаны новы галоўны трэнер ХК «Дынама» (Менск)


Новым галоўным трэнер сталічнага клубу «Дынама» стаў Андрэй Сідарэнка. У ягоны трэнерскі штаб увайшлі Андрэй Кавалёў і Дзмітрый Краўчанка. З усімі заключаныя кантракты да канца сезону, паведамляе сайт хакейнага клубу.

Андрэй Сідарэнка таксама з ліпеня ўзначальвае Нацыянальную зборную Беларусі.

У «Дынама» ён змяніў Гордзі Дўаера, які быў звольнены 9 лістапада разам з усімі асістэнтамі.

59-гадовы Сідарэнка нарадзіўся ў расейскім горадзе Чэбаркуле. У 1979 годзе ў складзе моладзевай зборнай СССР перамог на чэмпіянаце свету. Трэнерскую кар’еру распачаў у менскім «Дынама», некалькі разоў перамагаў на чэмпіянатах Беларусі (1993–1995 гг.). Трэнаваў таксама «Хімік-СКА» і «Гомель», узначальваў польскую «Унію» і зборную Польшчы. Працаваў з расейскімі клубамі «Спартак», «Трактар», «Металург» ды інш.

Андрэй Сідарэнка быў адным з першых трэнераў Нацыянальнай зборнай Беларусі ў 1993–1996 гг.

  • Папярэднік Сідарэнкі Гордзі Дўаера узначаліў «Дынама-Менск» летам 2017 года. У мінулым сезоне каманда не трапіла ў плэй-оф. На дадзены момант «Дынама» (Менск) займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, ад зоны плэй-оф беларускую каманду аддзяляюць сем балаў.
  • 40-гадовы Дзмітрый Баскаў быў прызначаны генеральным дырэктарам хакейнага клубу «Дынама» (Менск) сёлета ў канцы кастрычніка. Раней Баскаў трэнаваў моладзевую і юнацкую зборныя Беларусі, а таксама аматарскую каманду, за якую выступае Мікалай Лукашэнка.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў