Стала вядома месца сустрэчы Доналда Трампа і Кім Чэн Ына


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп паведаміў у Twitter, што яго сустрэча з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам адбудзецца ў Сінгапуры 12 чэрвеня.

Пра намер кіраўнікоў КНДР і ЗША сустрэцца стала вядома ў сакавіку. Тады Кім Чэн Ын прапанаваў прэзідэнту ЗША правесці сумесную сустрэчу, і Доналд Трамп адказаў, што прымае гэтую прапанову. Месца сустрэчы і дакладная дата пры гэтым да апошняга часу не паведамлялася.

Паўночная Карэя дзесяцігоддзямі знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі з прычыны татальнага парушэння правоў чалавека, а таксама спробаў стварыць уласную зброю масавага знішчэння. На працягу апошняга года, у выніку серыі ракетных выпрабаванняў і рэзкіх заяваў уладаў Пхеньяна, адносіны КНДР і ЗША яшчэ больш пагоршыліся, эксперты не выключаюць верагоднасць узброенага канфлікту паміж гэтымі дзяржавамі.

Варта адзначыць, што да гэтага часу ні адзін з прэзідэнтаў ЗША ні разу не прымаў удзелу ў перамовах ні з кім з лідараў Паўночнай Карэі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў