«Прывід правасуддзя». У Берасці па даху суду хадзіў чалавек у майтках


Паўголы мужчына на даху.
Фота: vk.com/onlinebrest

На даху Дому правасуддзя ў Берасці выпадкова заўважылі паўголага чалавека. Фота мужчыны ў майтках, шкарпэтках і, пэўна, абутку выклалі карыстальнікі суполкі «Онлайн Брест» у «ВКонтакте».

Як чалавек у такім выглядзе патрапіў на дах Дому правасуддзя і што ён там рабіў, невядома.

«Вось табе і дэпартамент аховы. Сядзяць важныя на ўваходзе, а чэл у майтках па даху гуляе», – адзначаюць у каментарах берасцейцы.

«Прывід правасуддзя блукае», – дадаюць падпісчыкі суполкі.

Hавiны
Кідаўся шышкамі і паказваў дзецям палавы орган: у Горадні затрымалі эксгібіцыяніста
2019.09.13 16:11

Дом правасуддзя ў Берасці адкрылі напачатку лета. Будынак умяшчае ў сябе абласны і тры раённыя суды.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў