Прысуд асобам, што раздзеліся ў Аўшвіцы, агучаць 17 студзеня. Сярод абвінавачаных беларусы


У польскім Асвенціме ўчора пачаўся судовы працэс аб апаганьванні месца памяці ў адносінах да 12 удзельнікаў акцыі, праведзенай ля брамы былога нацысцкага канцлагеру Аўшвіц.

Прысуд будзе агучаны 17 студзеня, паведамляе «Radio Kraków».

Акцыя адбылася ў леташнім сакавіку, яе ўдзельнікі распрануліся і спрабавалі і закаваць сябе ў кайданкі. На надпіс «Arbeit macht frei» яны павесілі плакат, на якім было напісана «Love», а таксама забілі ягня. Акцыя задумвалася як антываенны маніфест. Даволі хутка маладых людзей затрымала паліцыя.

З залы суда журналістка Дамініка Панек паведаміла, што Музей Аўшвіц праз акцыю страціў 24 тыс. злотых (амаль $ 7 тыс.) – гэта грошы, што пайшлі на кампеенсацыю кошту квіткоў, а таксама заплачаныя гідам.

Абвінавачаным ад 20 да 27 гадоў, сярод іх палякі, беларусы і немцы.

Галоўныя ініцыятары Адам Б., Мікіта В, а таксама Ілля Р. І Дымітр Х. не пагадзіліся ў абвінавачаннях у апаганьванні месца памяці.

Намеснік пракурора Асвенцыму Марыюш Сломка ў заключным выступе запатрабаваў турэмныя тэрміны для арганізатараў акцыі: 2,5 гады для Адама Б., 2 гады і 2 месяцы для Мікіты В. Для астатніх абвінавачаных пракуратура патрабуе абмежаванне волі: калі суд задаволіць патрабаванне, яны будуць вымушаныя год і чатыры месяцы выконваць грамадскія працы па 32 гадзіны штомесяц. А для Іллі Р., які пастаянна пражывае ў Нямеччыне, пракуратура патрабуе штраф у памеры 12,5 тыс. злотых (каля $ 3600).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Stanisław Rozpędzik/PAP

Стужка навінаў