Прыпіскі, смецце і п’янства: КДК кажа аб праблемах у сельскай гаспадарцы


Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў пра недастатковы ўзровень падрыхтоўкі сельгасарганізацыяў Беларусі да ўборкі ўраджаю.

Гэтак, з 80-і правераных сельгасарганізацыяў нізкая гатовасць камбайнаў выяўленая ў 33, у 12-і з іх тэхніка лічылася спраўнай. У ААТ «Целяханы-Агра» Івацэвіцкага раёну няспраўнымі былі 4 з 5 камбайнаў, хоць у справаздачах усе лічыліся спраўнымі.

«П’яныя супрацоўнікі не кормяць кароваў». У Жлобінскім раёне масава паміраюць цяляты?

У КУСГП «Ульскі» Шумілінскага раёнe з 7 камбайнаў толькі адзін быў на рамонце, а на астатніх рамонт нават не пачынаўся. Але прадпрыемства заяўляла пра гатовасць усіх камбайнаў.

У КСУП «Русь-Агра« і КСУП »Слава працы« Дзятлаўскага раёну спраўнымі былі толькі па 2 збожжаўборачныя камбайны з 10 і 8 адпаведна.

Нізкая гатовасць камбайнаў адзначаная таксама ў Гарадоцкім, Калінкавіцкім, Крупскім, Бабруйскім, Веткаўскім, Слонімскім, Лідскім, Пухавіцкім і Клімавіцкіх раёнах.

Таксама не ўкамплектаваныя механізатарамі экіпажы камбайнаў. Таму ў некаторых гаспадарках не рыхтуюць камбайны да ўборкі ўраджаю. Так, у ААТ «Радзіма» Калінкавіцкага раёну да рамонту 4 з 6 камбайнаў не прыступалі праз адсутнасць механізатараў. У ЛРСУП «Мажэйкава» Лідскага раёну з гэтай жа прычыны не рамантавалі 3 камбайны.

Гаспадарка «Зарэчча». З голаду гінуць тысячы свіней. УВАГА! Жорсткія кадры

Не лепш падрыхтаваныя да прыёмкі збожжа зернесушыльныя комплексы і склады. Так, у 24 гаспадарках не былі падрыхтаваныя зернесушыльныя комплексы, а ў 18-і – склады для прыёмкі ўраджаю.

У Маладзечанскім і Бабруйскім раёне зернесушыльныя комплексы не былі ачышчаныя ад смецця і леташняга збожжа, не была адрамантаваная топка. Не была праведзеная дэзынсекцыя складоў для збожжа ў прадпрыемствах Лідскага і Магілёўскага раёну.

Таксама КДК занепакоены працоўнай дысцыпліны механізатараў. Гэтак, у ААТ «Бялыніцкі Райаграпрамтэхзабеспячэння» Бялыніцкага раёну 30 чэрвеня пры ўборцы рапсу загарэўся камбайн. Механізатар быў п’яны. Аналагічная сітуацыя была ў КСУП «Кракаўка» Ашмянскага раёну, дзе камбайн загарэўся 11 чэрвеня.

Пры гэтым недахоп вогнетушыцеляў выяўлены ў прадпрыемствах Магілёўскага, Шклоўскага, Бабруйскага і Клімавіцкага раёнаў.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары