Прынцып жорсткай любові. Як лечаць алкаголікаў і наркаманаў


Карэспандэнтка «Белсату» наведала сустрэчы тэрапеўтычных групаў пры грамадскім аб’яднанні «Абуджэнне».

Тэрапеўтычная група залежных ад алкаголю нагадвае сход дырэктараў фірмаў: шыкоўна апранутыя мужчыны, жанчыны з манікюрам, дарагія гадзіннікі, пазалочаныя айфоны. У паветры – пах добрай парфумы.

«Паўбутэлькі віна на кожнага, алкагалізацыя на дваіх»

42-гадовая Марыя (імёны герояў змененыя паводле этычных меркаванняў) выглядае максімум на 35. Худзенькая, зграбная, ветлівая, без зморшчынаў. Завушніцы і пярсцёнкі – біжутэрыя з каменьчыкамі. У Марыі ёсць праца, муж і чацвёра дзяцей.

Упершыню пакаштавала алкаголь у 17 год, калі памерла мама. З бацькам цёплых адносінаў не склалася; ён жыў асобна. Тады спіртное дапамагло дзяўчыне прытупіць боль.

Калі Марыя выйшла замуж ды зацяжарыла, то перастала піць, бо з галавой нырнула ў сям’ю.

«Адбылася кампенсацыя. Разумееце, так?» – каментуе вядучая тэрапеўтычнай групы, псіхолаг Іна Каласоўская.

«У мяне была нармальная сям’я, я ёй ганарылася», – распавядае жанчына. У пэўны момант муж захапіўся маладзейшай каханкай. То сыходзіў, то вяртаўся.

«Я змагалася за мужа. Працавала на двух працах, перад дзецьмі старалася быць добрай мамай. Алкаголь стаў адзіным спосабам расслабіцца», – прызнаецца жанчына. Муж часцяком прыносіў бутэльку віна, якую яны распівалі разам.

Нехта ў групе кажа, што варта развесціся. «Лёгка сказаць», – адказвае Марыя.

«У шлюбе таксама ёсць шмат чаго добрага: жарсці, успаміны пра мінулае, паўбутэлькі віна на кожнага – алкагалізацыя на дваіх», – рэагуе Іна Каласоўская.[/vc_column_text][vc_single_image image=”103853″ img_size=”medium” add_caption=”yes”][vc_column_text]

Жанчына гаворыць, што муж стала ўколваў яе: «Ты дрэнная жонка. Ты мне ўсё жыццё сапсавала!».

«Калі мужчына кажа, што ты такая-сякая, навошта ты яго слухаеш і тым больш яму верыш?» – у голасе псіхолага чуваць строгасць.

«Я б хацела навучыцца піць патроху». – «Дык вам не сюды»

У знешнасці Лізы нішто не выдае былую алкагалічку. Высокая, падцягнутая, дагледжаная. У яе ўпэўненых рухах хутчэй можна пазнаць спартоўку. Яшчэ ў падлеткавым узросце Ліза пачала прыгоду з алкаголем разам з дзяўчатамі па спартовай камандзе.

«Тады мне падавалася, што так я станаўлюся больш прывабнай», – узгадвае Ліза. – «Гэта сёння я разумею, што алкаголь рабіў мяне такой, якой хацелася быць, але кім я не была насамрэч».

Жанчына раіць нясмелым падлеткам не шукаць разняволення ў моцных напоях: «Я баялася адказваць каля дошкі. Трэба было папрасіць настаўніцу выклікаць мяне часцей, а не здабываць смеласць у піве ці яшчэ чым-небудзь», – аналізуе карані сваёй залежнасці Ліза.

Ейная слабасць усплыла зноўку ўжо ў сям’і, праз сваркі з мужам. Ліза ўзяла дачку ды з Менску вярнулася да бацькоў у раённы горад.

«Я думала, праблема вырашаная. Надышоў час, калі мне стала ўсё роўна, што піць і ці ёсць для гэтага нагода», – прызнаецца жанчына. Гэта працягвалася 2 гады.

У 34 яна паехала ў Менск «падлячыць нервы», бо сама не ўсведамляла сваю алкагольную залежнасць. У аддзяленні неўралогіі не было месцаў, ёй параілі звярнуцца ў наркалогію. «Я сказала, што хацела б навучыцца піць патроху», – расказвае Ліза. – «Дык вам не сюды». Так я зразумела, што ўсё сур’ёзна».[/vc_column_text][vc_single_image image=”103681″ img_size=”large”][vc_column_text]Ліза кажа, што трапіла ў групу хворых на залежнасці людзей цудам і гэткім жа чынам тут пазнаёмілася з будучым мужам: Павал лячыўся ад алкагалізму.

Пасля разводу ён пакутаваў на запоі 8 год. Паступова ад яго сталі адварочвацца сябры ды бацькі. Пасля паўгадавой рэмісіі здарыўся зрыў ледзь не з смяротным зыходам. Цяпер у Паўла тры гады цвярозасці. Усе святы ў сям’і адбываюцца без алкаголю.

Ліза ў сваім родным горадзе адкрыла ананімную групу для хворых на залежнасці. Для гэтага яна атрымала дадатковую адукацыю і навучыла методыцы іншых вядоўцаў.

Ліза і Павел час ад часу наведваюць тэрапетыўную групу і групу самапомачы: для такіх як яны гэта неабходнасць.

«Я больш не баюся быць белай варонай. У мяне ёсць сваё меркаванне», – упэўнена гаворыць Ліза. – «Я ведаю: калі спынюся – мая слабасць вернецца. Гады цвярозасці – прадмет майго гонару».

Прырода кожнай залежнасці – аднолькавая

255 648 – столькі асобаў летась знаходзілася на ўліку ў наркалагічных службах краіны. Паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, з іх 22 % – жанчыны і 6 % – падлеткі. Паводле дадзеных Усясветнай арганізацыі здароўя, Беларусь – еўрапейскі лідар у спажыванні спірту на душу насельніцтва: 17,5 літраў у год. Аднак алкагалізм – толькі адзін від з залежнасцяў, на якія хварэюць беларусы.

Іна Каласоўская працуе ў 21-м рэабілітацыйным наркалагічным аддзяленні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя. Па вечарах яна вядзе групы пры грамадскім аб’яднанні псіхалагічнай дапамогі «Абуджэнне» («Пробуждение»). Разам з калегамі яны заснавалі яго 20 год таму. Іна Каласоўская кажа, што пашыраюцца нехімічныя залежнасці. Вызначыць іх даволі цяжка, бо яны – сацыяльна прымальныя.

«Ёсць людзі, якія залежаць ад ежы або днямі глядзяць тэлевізар», – тлумачыць псіхолаг. – Я заўважаю залежнасць нават ад здаровага ладу жыцця і спартовых залаў».

Калі чалавек паддаецца свайму захапленню ў недарэчны час у непадыходзячым месцы альбо робіць гэта так шмат, што не пільнуе сябе, – хутчэй за ўсё, ён страчвае кантроль над сваёй жыццём і залежнасць кіруем ім.

У наркалогіі практыкуецца медыкаментознае лячэнне, фізіятэрапія і псіхатэрапія. «Пракапацца» і «падшыцца» – гэтыя паняцці прафесійнага жаргону азначаюць унутрывеннае ўвядзенне лячэбных сродкаў. У першым выпадку прэпараты паскараюць вывядзенне таксінаў з крыві, у другім – садзейнічаюць устрыманню ад алкаголю на некаторы час. Калі пацыент вып’е спіртное пасля «прашыўкі», медыкамент дасць непрыемны пабочны эфект: напрыклад, сударгі.

«У наркалогіі займаюцца працверажэннем. Шмат хто з хворых на гэтым і спыняюцца», – кажа Іна Каласоўская. У тэрапеўтычных ананімных групах спецыялісты карыстаюцца метадамі кагнітыўна-паводзінавай тэрапіяй,  элементамі гештальт-тэрапіі, рацыянальна-матыўнай тэрапіі і псіхааналізу.

«Адным відам тэрапіі кожная з залежнасцяў не лечыцца», – адзначае псіхолаг.

Стаць на дно, стаць асобай

Сустрэча ананімнай групы падобная на звычайны трэнінг, часам – сяброўскую размову. Звычайна большасць удзельнікаў кола – алкаголікі ці наркаманы. Сярод іх могуць быць людзі з іншымі відамі залежнасцяў: практыка на падтрыманне – для ўсіх тая самая.

Хоць ГА «Абуджэнне» абсалютнае свецкае, на дошцы вісіць «Малітва пра душэўны спакой»:[/vc_column_text][vc_single_image image=”103641″ img_size=”large”][vc_column_text]«Чалавек не можа жыць без вышэйшай сілы», – разважае Іна Каласоўская.

На сцяне вісіць таксама іконка. Аддзяленне наркалогіі часта наведваюць праваслаўныя святары з суседняга Свята-Елізавеценскага манастыра, але аўтарам «Малітвы пра душэўны спакой», паводле Іны, быў свецкі чалавек.

Некаторыя рэкамендацыі па тэхніцы бяспекі для алкаголікаў нагадваюць каментары да 10 запаветаў або Нагорную пропаведзь. Напрыклад, залежным людзям раяць пазбягаць месцаў, дзе п’юць, і сяброў, якія ўжываюць, ды ўнікаць станаў, што могуць прывесці да рэцыдыву.

Тут таксама карыстаюцца вядомай ва ўсім свеце 12-крокавай праграмай. «Мы дапамагаем фармаваць навык цвярозасці, авалодаць новымі патэрнамі паводзінаў», – расстаўляе акцэнты псіхолаг. – «Залежнасць – гэта хвароба мыслення і эмоцый. Залежныя людзі проста сыходзяць ад рэальнасці і не хочуць перажываць адмоўныя пачуцці».

Ва ўсіх, хто прыходзіць у групы, псіхолагі «Абуджэння» пытаюцца: «Дзе тваё дно?». Дно – гэта сорам і боль, наступствы хваробы, страты чагосьці ці кагосьці дарагога. Гэта «калі выносіш апошнюю бульбу з хаты і дзіця застаецца галодным», «калі паўзеш да прыбіральні, бо не можаш ісці», «калі паабяцаў падарунак сыну, а грошы на яго прапіў», «калі сядзела ў інвалідным вазку і хацела ўстаць не для таго, каб хадзіць, але для таго, каб купіць бутэльку». Іна Каласоўская заўважае, што гэта – адпраўная кропка для выратавання.

Каб вызваліцца ад залежнасці, хворы літаральна мусіць вырасці з дзяцінства: не перакладаць віну на іншых, несці адказнасць за самога сябе, жыць асобна ад бацькоў. Псіхолаг кажа, што нездаровы калектывізм асабліва адчуваецца сярод наркаманаў. Співацца можна ў самоце, свабодна набыўшы бутэльку ў краме, а для наркотыкаў патрэбная хоць мінімальная кампанія.

Праз моцнае пачуццё калектывізму сярод хворых супольная тэрапія – не магчымая. «Мы разам калоліся, а зараз усе разам будзем лячыцца – так не атрымаецца», – кажа Іна Каласоўская.[/vc_column_text][vc_single_image image=”103666″ img_size=”large”][vc_column_text]Па завяршэнні тэрапетычнай групы яе ўдзельнікі кожны сам сабе развітаўся, памыў за сабой кубак ды паехаў дадому. Пасля сустрэчы людзей з наркатычнай залежнасцю, з калідору чутныя галасы: «Ну, ты, красава!», «Братуха, давай гарбаткі!».

Прынцып жорсткай любові

Гэта яшчэ адзін навык, якому вучаць у «Абуджэнні» сваякоў хворых на залежнасці. «Ліпавыя» бальнічныя лісты, адмазванне ад міліцыі і начальства, пакупка бутэлькі для алкаголіка ці наркотыкаў для наркамана, бясконцае прабачэнне чалавеку, які страціў над сабой кантроль, секс супраць сваёй волі, беспадстаўныя надзеі «ён выправіцца» – гэтага рабіць нельга.

Псіхолагі называюць гэта сузалежнасцю. Такія адносіны грунтуюцца на кантролі, уладзе і суправаджаюцца цяжкімі эмацыйнымі станамі.

«У мяне сын. Ён пайшоў сустракацца з дзяўчынай – я не сплю, стаю ля акна… Навошта я гэта раблю? Дзеля каго? Я люблю толькі сябе і ўласны спакой. Мой сын – дарослы. Я хачу, каб ён вырас самадастатковым мужчынам. Таму, калі я не сплю – я не сплю моўчкі. А нашыя мамы выскокваюць у калідор і рвуць на сабе валасы», – тлумачыць Іна Каласоўская.

Сказаць залежнаму чалавеку «не» – не значыць больш не любіць яго. Псіхолаг кажа пра тры прынцыпы стасункаў: давярай, адчувай, кажы. Для перамогі над хваробай даводзіцца вучыцца нанова любіць усім: залежным і іхным свякам.

ХМ

Стужка навінаў