Прынц Гэры і Мэган пазбаўляюцца каралеўскіх тытулаў


Прынц Гэры і яго жонка Мэган больш не будуць выкарыстоўваць свае каралеўскія тытулы і перастануць атрымліваць дзяржаўныя сродкі. Раней яны заявілі, што адмаўляюцца ад каралеўскага тытула, піша Бі-Бі-Сі

Ад вясны сёлета прынц Гэры і Меган больш не змогуць выступаць як афіцыйныя прадстаўнікі каралевы. Пры гэтым яны застануцца герцагам і герцагіняй Сасэксу, а Гэры захавае тытул прынца, які дастаўся яму пры нараджэнні.

Акрамя іншага Гэры і Мэган таксама заявілі, што маюць намер вярнуць за 2,4 мільёнаў фунтаў (больш за 3 мільёны долараў ЗША), выдаткаваныя з бюджэту Вялікай Брытаніі на рамонт іх дома ў Віндзор.

«Пасля многіх месяцаў размоваў і дыскусіяў, якія адбываліся ў апошні час, я радая, што разам мы знайшлі канструктыўны падыход да наступных крокаў майго ўнука і яго сям’і. Гэры, Мэган і Арчы заўсёды будуць заставацца любімымі чальцамі маёй сямʼі. Уся мая сямʼя спадзяецца, што сённяшняе пагадненне дазволіць ім пачаць будаваць шчаслівае і спакойнае новае жыццё», – гаворыцца ў заяве каралевы Вялікай Брытаніі Элізабэт ІІ.

Гэры і Мэган Маркл заявілі, што плануюць адысці ад справаў, звязаных з каралеўскай сямʼёй і працаваць над тым, «каб стаць фінансава незалежнымі», працягваючы пры гэтым поўнасцю падтрымліваць каралеву Элізабэту II. Яны плануюць збалансаваць свой час паміж знаходжаннем у ЗША і Вялікай Брытаніі, каб мець магчымасць выхоўваць сына з павагаю да каралеўскіх традыцыяў.

Hавiны
Каралева Брытаніі падтрымала жаданне Гары і Мэган пачаць новае жыццё
2020.01.14 10:17

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў