Прынц Гэры і Мэган Маркл паказалі свету свайго першынца


Брытанскі прынц Гэры, герцаг Сасэксу, і яго жонка Мэган Маркл, герцагіня Сасэксу, 8 траўня прэзентавалі свету свайго першынца – хлопчыка, які нарадзіўся зранку 6 траўня. Нованароджанага паказалі свету ў каралеўскім родавым замку Ўіндзар.

Бацькі пакуль не назвалі імя свайго дзіцяці.

Аб’ектыў
На вяселле прынца Гэры і Меган Маркл прыйшло 600 гасцей
2018.05.19 21:49

Немаўлятка ёсць сёмым у лініі спадчыннасці брытанскага трону – пасля сваёй прабабулі каралевы Элізабэт ІІ, дзядулі Чарлза, дзядзькі Ўільяма ды яго трох дзяцей, а таксама свайго бацькі – прынца Гэры.

Прынц Гэры ды амерыканская акторка і фотамадэль Мэган Маркл пабраліся шлюбам год таму – 19 траўня 2018 года. Раней Мэган Маркл ужо была замужам за кінарэжысёрам Трэварам Энгельсанам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў