Прылавак РАЙПОшнай крамы ў стылі «мінімалізм»: «завозяць толькі хлеб»


Чытач «Белсату» даслаў фотаздымак прылаўку крамы № 8 Азарычскага філіялу Калінкавіцкага РАЙПО ў вёсцы Якімавічы.

«Так выглядае лядоўня з кілбасамі і малаком у нашай краме. Сюды завозяць толькі хлеб», – напісаў наш чытач.

Фотаздымак быў зроблены 21 сакавіка 2019 г.

Прэс-сакратар мясцовага РАЙПО ў размове з «Белсатам» паведаміла, што паразмаўляць з кіраўніцтвам сёння не атрымаецца, бо ўсе «на паседжанні».

«Такое было. Але цяпер няма. Чаму так? Не ведаю», – распавяла прадавачка крамы № 8.

Толькі ў гэтым годзе банкрутамі былі прызнаныя Аршанскае, Шумілінскае і Талочынскае РАЙПО.

Даслаць навіну можна праз адмысловую форму на нашым сайце. Пішыце! Мы абавязкова з вамі звяжамся.

Аб’ектыў
«Навошта той прадавец стаіць за прылаўкам?». Канец эпохі РАЙПО
2018.07.30 21:21

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў