Прыкметаў гвалтоўнай смерці Вані Валошына няма


Прыкметы гвалтоўнай смерці хлопчыка Вані Валошына, якога шукалі ў Камянецкім раёне з вечара 10 красавіка, не выяўленыя. Пра гэта заявілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Аб’ектыў
Зніклага ў Камянецкім раёне хлопчыка знайшлі нежывым
2019.04.13 22:00

У СК адзначылі, што цела дзіцяці знайшлі ў меліярацыйным канале каля вёскі Галоўчыцы.

Зараз на месцы здарэння працуюць следчыя. Яны аглядаюць прылеглую тэрыторыю. Каб выявіць прычыны смерці, прызначаная судова-медычная экспертыза.

Hавiны
«Мы ўсе шакаваныя». Версіі знікнення 2-гадовага хлопчыка на Берасцейшчыне, якога шукаюць ужо два дні
2019.04.12 14:43

29 траўня хлопчыку мусіла споўніцца два гады.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў