Прыйшоў на завод, каб мірыцца з жонкаю і прыхапіў з сабою 5 літраў бензіну


У Менскім раёне мужчына абліў бензінам працаўніц сельгаспрадпрыемства і хацеў іх падпаліць.

Ён прыйшоў на працу да сваёй жонкі, каб аднавіць сямейныя адносін. Дыпламатычныя метады не дапамаглі. Размова перарасла ў сварку. Мужчына пачаў пагражаць тым, што спаліць яе ды сябе і паказаў 5-літровую бутэльку з бензінам, паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкаму.[/vc_column_text][vc_single_image image=”391424″ img_size=”large”][vc_column_text]Неўзабаве экс-муж пачаў дзейнічаць – абліў бензінам сваю жонку. За яе заступіліся калегі, якіх мужчына таксама абліў. Калі ён дастаў запалкі, спалоханыя жанчыны кінуліся ўцякаць. Мужчына спрабаваў іх дагнаць, але яго спынілі іншыя працаўнікі прадпрыемства, якія выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі хулігана. У яго адносінах распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў