Прыйшла вясна. Прагноз надвор'я на выходныя


22 сакавіка ноччу і раніцай надвор’е Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, днём адабʼецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы дождж, днём пераважна без ападкаў.

Вецер заходні, паўночна-заходні: ноччу парывісты, раніцай і днём у многіх раёнах моцны парывісты, паведамляе Белгідрамет. Тэмпература паветра ноччу +1 +7, у сярэдзіне дня +6 +11, па паўднёвым захадзе да +13. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём – расці.

23 сакавіка надворʼе ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна без ападкаў, толькі днём па крайнім паўночным захадзе краіны магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер заходняй чвэрці парывісты, ноччу па ўсходзе месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу -3 +2, днём +6 + 13, па паўднёвым захадзе +14 +16.

24 сакавіка ноччу і раніцай рэспубліка апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Балтыйскага мора, днём надворʼе абумовіць поле павышанага атмасфернага ціску. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1 +7, днём +6 +12.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў