«Прыйшла Каляда, радасць прынясла»: Як на Гомельшчыне калядавалі. Фотарэпартаж


Моладзь з Менску, Гомля, Веткі завіталі ў вёску Стаўбун, што на Веткаўшчыне на Шдодры каб павіншаваць вяскоўцаў са Старым Новым годам, пажадаць здароў’я ды дабрабыту. Гурт з павадыром, цыганкамі, вайскоўцам, зорканошам ды механошам хадзіў ад хаты да хаты з казой – сымбалем урадлівасці.

Ідзе Каляда калядуючы
Ідзе Каляда калядуючы
Пусціце ў хату пакалядаваць і песню заспяваць
Пусціце ў хату пакалядаваць і песню заспяваць

Ой каза ўпала здохла прапала, каб каза ўстала трэба даць кусок сала
Ой каза ўпала здохла прапала, каб каза ўстала трэба даць кусок сала

Мяшок напаўняецца, каза падымаецца
Мяшок напаўняецца, каза падымаецца
Каб у вашай хаце заўжды жыло багацце
Каб у вашай хаце заўжды жыло багацце

Паехала каляда із канца ў канец…
Паехала каляда із канца ў канец…

Устань, козачка, расхадзіцся, панам гаспадарам пакланіся
Устань, козачка, расхадзіцся, панам гаспадарам пакланіся

Фота Ларыса Шчыракова, «Белсат»

Стужка навінаў