Прыхільніца «рускага міру» Мірсалімава мае намер прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах


Арганізатарка «Несмяротнага палка» ў Віцебску і прыхільніца паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі Эльвіра Мірсалімава заявіла, што гатовая прыняць удзел у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Пра гэта піша politring.

Эльвіра Мірсалімава распавяла, што паводле «ленінскага азначэння», партыя ствараецца дзеля таго, каб зрабіцца ўладаю.

«Гэтае пытанне вырашыцца на з’ездзе Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Усе афіцыйныя заявы прагучаць пасля прыняцця рашэння зʼезду», – сказала Эльвіра Мірсалімава.

Прыхільніца «рускага міру» абяцае, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах вырашыць жыллёвыя, камунальныя і сацыяльныя праблемы ў краіне.

«Таксама неабходна спыніць разгул нацыяналізму і лацінізацыю, моўныя звады і дэрусіфікацыю, узяць на жорсткі кантроль дзейнасць НКА з заходнім фінансаваннем», – дадала Эльвіра Мірсалімава.

Раней Мірсалімава выказвалася, што беларусы – гэта расейцы. Акрамя таго, яна назвала Сталіна вялікім дзеячам гісторыі і прапанавала паставіць яму помнік у Беларусі. На думку Мірсалімавай, гэта «нашмат большая постаць, чым уся гэтая польска-літоўская шляхта, якую нас сёння абавязваюць прымаць як нібыта беларускіх дзеячаў».

Летась Мірсалімава вылучалася кандыдатам у Палату прадстаўнікоў, але на сваім участку ў Віцебску набрала ўсяго 15 галасоў.

Hавiны
За Сталіна і расейскую мову. Кандыдаты ад «русского мира»: хто яны?
2019.09.18 15:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў