Прыхільнікі інтэграцыі з Расеяй падалі заяўку на мітынг


У Адміністрацыю кіраўніка Беларусі падалі заяўку на правядзенне мітынгу дзеля падтрымання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Зварот на мітынг накіравалі кіраўнікі «левапатрыятычных грамадскіх аб’яднанняў Беларусі, якія ствараюць каардынацыйны савет «Адзінства». Яны просяць правесці акцыю 20 снежня, з 12:00 да 13:00.

Hавiны
Апазіцыя заклікала расейцаў прызнаць нелегітымнай Дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
2019.12.16 11:54

«Адказу з Менгарвыканкаму мы пакуль не атрымалі. Чакаем яшчэ. Мяркую, у найбліжэйшыя дні нешта высветліцца», – заявіў старшыня рэспубліканскай рады грамадскага аб’яднання «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць» Валерый Драко.

Іншыя пляцоўкі арганізатарамі мітынгу не разглядаюцца. Пытанне Кастрычніцкай плошчы для іх прынцыповае, бо там ужо збіраліся праціўнікі інтэграцыі.

20 снежня а 18:00 на Кастрычніцкую плошчу заклікаюць прыйсці праціўнікаў інтэграцыі.

Hавiны
«Нічога добрага не будзе». Што беларускія айцішнікі думаюць пра інтэграцыю з Расеяй?
2019.12.16 09:54

МГ belsat.eu

Стужка навінаў