Удзельнікі прарасейскай акцыі каля Дому ўраду, якія выказвалі падтрыманне палітыцы Масквы, аштрафаваныя на 30 базавых, або на 690 рублёў кожны. Пра гэта выданню «Наша Ніва» паведаміў Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар сталічнай міліцыі.
Штрафы будуць вымушаныя сплаціць усе шэсць удзельнікаў гэтак званай масавай акцыі. У акцыі ўзялі удзел 6 асобаў.
Праз тое, што яны самі выклалі ўласны відэазварот у сеціва, праваахоўнікі ідэнтыфікавалі ўсіх пракрамлёўскіх актывістаў. Сярод лозунгаў, якія 4 лютага агучылі пікетоўцы, – «беларусы і расейцы – адзін народ».