Прыехалі: суд прызнаў «Мотавела» банкрутам


Суд сёння прызнаў ААТ «Мотавела» банкрутам і распачаў ліквідацыйную вытворчасць. Працэдура павінна быць завершаная да 20 снежня 2018 года.

На гандляванні плануецца выставіць маёмасць ААТ «Мотавела», у тым ліку і вытворчую пляцоўку на Партызанскім праспекце. Сума актываў ААТ «Мотавела» складае больш за 71 млн рублёў. Крэдыторская запазычанасць складае больш за 118 млн рублёў.

Антыкрызісная кіраўніца Вольга Рачко паведаміла журналістам, што пакуль плануецца захаваць «мэтавае прызначэнне» вытворчай пляцоўкі «Мотавела».

Нагадаем, што справа аб банкруцтве ААТ «Мотавела» распачалася летам 2017 года.

Глядзіце таксама:

 

 

ГА, belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў