Прычынай расстрэлу 8 вайскоўцаў у Расеі магла стаць дзедаўшчына


Затрыманы жаўнер.
Фота: t.me/breakingmash

У якасці асноўнай прычыны страляніны ў вайсковай частцы ў Забайкальскім краі Расеі, у выніку якой жаўнер тэрміновай службы расстраляў 8 саслужыўцаў, разглядаецца дзедаўшчына.

«На першым допыце, як паведамляецца, хлопец заявіў, што не шкадуе пра ўчынак. Асноўная версія, на дадзены момант – нестатутныя стасункі ў частцы, прасцей кажучы, дзедаўшчына», – паведамляе тэлеграм-канал «Baza».

Цюменскае выданне 72.ru адзначае, што справакаваць Раміля Шамсутдзінава на страляніну мог старшы сяржант Даніл П’янкоў, які быў забіты ў інцыдэнце.

Hавiны
Жаўнер у Расеі застрэліў восем саслужыўцаў
2019.10.25 15:19

Паводле былога жаўнера гэтай жа часткі, П’янкоў увесь час патрабаваў ад жаўнераў рабіць яму пакупкі, усіх прыніжаў да караў падначаленых за свае ж учынкі.

Як перадае тэлеграм-канал «Mash», папярэдняя праверка пацвердзіла існаванне нестатутных стасункаў у частцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў