Прыбытак страхавых кампаніяў скараціўся ў некалькі разоў


Паводле звестак, агучаных Міністэрствам фінансаў, аб’ём прыбытку, атрыманых страхавымі кампаніямі ў перыяд студзень-люты сёлета склаў усяго 3,68 мільёны рублёў. Такі паказнік больш чым у 4 разы ніжэй вынікаў за аналагічны перыяд мінулага году.

Летась сукупны чысты прыбытак страхавых кампаніяў склаў каля 14,99 мільёнаў рублёў.

Пры гэтым найбольш сурʼёзнае падзенне прыбыткаў перажыў «Белдзяржстрах», які зʼяўляецца найбольш буйной кампаніяй на беларускім рынку страхавання. Прыбыткі «Белдзяржстраху» па выніках студзеня летась склалі 4,55 мільёны, у той час як сёлета за аналагічны перыяд гэты паказнік апынуўся на ўзроўні 679 тысячаў рублёў.

Такое падзенне абумоўлена становішчам хатніх гаспадарак беларусаў. Сродкаў на страхаванне грамадзяне не маюць і ашчаджаюць на гэтым.

Hавiны
Беларусы ў Польшчы змогуць атрымаць грашовую дапамогу па беспрацоўю
2019.02.13 18:12

СК, belsat.eu

Стужка навінаў