Прыбытак ад паказаў мультфільму Ўэса Эндэрсана «Неверагодны містар Фокс» атрымае Цэнтр дапамогі дзікай жывёле


У рамках праекту «Беларускія ўікэнды» ў менскі кінапракат выходзіць мультфільм рэжысёра Ўэса Эндэрсана «Неверагодны містар Фокс».

Фільм у беларускім агучванні можна будзе ўбачыць у сталічных кінатэатрах з 22 да 25 лістапада.

У 2010 годзе «Неверагодны містар Фокс» быў намінаваны на прэмію «Оскар».

Увесь прыбытак ад паказаў мультфільму арганізатары перададуць Цэнтру дапамогі дзікай жывёле і птушкам «Сірын», паведамляе interfax.by.

Паказы ў межах «Беларускіх ўікэндаў» праходзяць пры падтрымцы кампаніі «Velcom».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў