Прыбралася: жыхарка Берасця знайшла дома стрэльбу


Знойдзеная стрэльба.
Фота: sudexpert.gov.by

Жыхарка Берасця, прыбіраючы кватэру, выпадкова натрапіла ў кладоўцы на стрэльбу. Знойдзеную зброю яна перадала ў міліцыю. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў.

Па словах жанчыны, стрэльба магла належаць яе мужу, які памёр летась.

Hавiны
У Валожынскім раёне судзілі пенсіянера, які прадаў стрэльбу, каб купіць труну
2019.03.26 21:17

Балістычная экспертыза паказала, што зброя ёсць двухствольнай паляўнічай стрэльбай 16-га калібру, вырабленай у першай палове XX стагоддзя ў аўстрыйскім Ферлаху.

Больш інфармацыі эксперты паведаміць не змаглі, бо не знайшлі яе ў даведніках.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў