Пры сплаце штрафу за кароткі тэрмін будзе зніжка


Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі распавёў пра новаўвядзенні, якія знойдуць адлюстраванне ў Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях. З’явяцца там і такія моманты, як зніжка пры ўмове сплаты штрафу цягам самага кароткага тэрміну, піша TUT.by.

«Падрыхтаваныя асноўныя прапановы па карэктаванні агульнай часткі Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прадугледжваецца тры катэгорыі правапарушэнняў: правіна, значнае правапарушэнне і грубае правапарушэнне. Для першай катэгорыі будуць нязначныя санкцыі – папярэджанне, вусная заўвага або штраф да 10 базавых велічыняў», – заявіў Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі.

Акрамя іншага, прапаноўваецца ўжываць паніжальны каэфіцыент да сумы штрафу. Калі парушальнік аплачвае штраф адразу ж або на працягу, напрыклад, тыдня, зніжка можа быць 25-50 %, заявіў Алег Сліжэўскі.

«Сёння існуе павелічэнне штрафу ў выпадках нясвоечасовай аплаты. Прапаноўваецца супрацьлеглы падыход, стымулюючы парушальніка плаціць своечасова і які зніжае выдаткі на штрафы», – адзначыў Сліжэўскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўсе агучаныя прапановы будуць яшчэ абмяркоўвацца.

Hавiны
16 млн парушэнняў за 5 гадоў. Лукашэнка рэфармуе Адміністратыўны кодэкс
2019.12.16 11:22

У снежні летась Аляксандр Лукашэнка распавёў, што за няпоўныя 5 гадоў зарэгістравана 16 млн парушэнняў, за здзяйсненне якіх да адказнасці прыцягнулі каля 3,5 млн грамадзянаў.

Кіраўнік краіны адзначыў, што дзейны Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях выкарыстоўвае пераважна карны спосаб вырашэння канфліктных сітуацыяў. Кіраўнік дзяржавы даручыў сістэмна перагледзець палажэнні заканадаўства і падрыхтаваць цэласны дакумент для ўдасканалення парадку і ўмоваў прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці. Зрабіць гэта плануецца да ліпеня 2020 года.

Hавiны
КААП рэфармуюць, складанне адміністратыўных пратаколаў дзеля выканання плана стане недапушчальным
2019.12.27 15:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў