«Пры нападзе на расейскую базу ў Сірыі знішчаныя 7 самалётаў», – «Коммерсант»


Газета «Коммерсант» паведамляе аб самай вялікай няўдачы расейскіх вайскоўцаў за ўвесь час ваеннай аперацыі ў Сірыі: па дадзеных выдання, 31 снежня авіябаза Хмеймім(у правінцыі Латакія) падверглася мінамётнаму абстрэлу з боку ісламістаў, у выніку чаго былі знішчаны, як мінімум, 7 самалётаў.

Сярод іх – чатыры франтавых бамбавіка Су-24, два шматмэтавых знішчальніка Су-35С і вайскова-транспартны самалёт Ан-72. Раненні маглі атрымаць больш за дзесяць вайскоўцаў. Таксама быў знішчаны склад боепрыпасаў, які здэтанаваў пасля таго як туды трапіў мінамётны снарад.

«Коммерсант» паведамляе пра гэта са спасылкай на дзве вайскова-палітычныя крыніцы. У Мінабароны Расеі сітуацыю не каментуюць.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў