«Простыя словы», «Юзік» і «Маё каханне». Вольскі зладзіў прэпаці канцэрту ў БАЖы


Лявон пачаставаў байкамі пра былое, спеў разам з фанатамі і распавёў пра вялікі канцэрт, які адбудзецца праз месяц у Менску.

Кватэрнік Лявона Вольскага ў офісе БАЖ — самай актыўнай журналісцкай арганізацыі Беларусі // www.baj.by

Opublikowany przez Barys Haretski Piątek, 27 września 2019

Праз месяц, 26 кастрычніка, Лявон Вольскі зладзіць вялікі канцэрт «PrimeHall». А сёння, 27-га верасня, ён знайшоў час для групкі сваіх гарачых аматараў у Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ).

Лявон патравіў байкі пра былое і прызнаўся, што канчатковая праграма вялікага канцэрту яшчэ не складзеная:

– Але дакладна там будуць песні ўсіх часоў, – кажа Вольскі.

Вольскі зладзіў прэпаці канцэрту ў БАЖы. Фота: НГ / Belsat.eu

Музыка распавёў, што здаўна мае дачыненне да журналістыкі і БАЖу, меў праграмы на радыё і тэлебачанні, пісаў артыкулы, праўда журналістам сябе лічыць ускосна.

Пра сучасную журналістыку ў Беларусі сказаў каротка: «Нармальная».

Праз месяц, 26 кастрычніка, Лявон Вольскі зладзіць вялікі канцэрт «PrimeHall». Фота: НГ / Belsat.eu

Вольскі традыцыйна шмат жартаваў, запрашаў дапамагчы ў выкананні розных песень наведвальнікаў: прыгожыя паненкі былі бэк-вакалісткамі, а астатнія тупалі і пляскалі пад «Юзіка».

Вольскі запрасіў дапамагчы ў выкананні розных песень наведвальнікаў. Фота: НГ / Belsat.eu

«Абсэнт» замяняла «Маё каханне», байкі ішлі за песнямі, а напрыканцы Вольскі зайграў неафіцыйны гімн Беларусі. Колькі гадоў ужо, а «Тры чарапахі» дагэтуль захапляюць людзей, і тыя ад душы яе спяваюць, не зважаючы на ўласныя музычныя здольнасці.

Фота: НГ / Belsat.eu

Марыя Грыц, фота НГ Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары