Затрыманых на 3 ліпеня пачалі адпускаць


Людзей сядзелі ў адным з залаў Першамайскага РУУСу. Іх не пускалі ў прыбіральню цягам больш як пяці гадзінаў. Паводле аднаго з затрыманых, міліцыянты сцвярджаюць, што маюць права трымаць іх да 12-ай гадзіны.

Міліцыянты адмаўляюцца прымаць заявы ад людзей, якія хочуць абскардзіць незаконнае затрыманне.

«Проста ў прыбіральню ўжо хочацца», – кажа адзін з прысутных.

«Я ехала да бабулі, дапамагчы ёй. Я пераходзіла ў метро і мяне незаконна затрымалі. Яна цяпер адна бездапаможная ляжыць, а яны не прымаюць маю заяву», – кажа жанчына.

Яшчэ адзін мужчына прыехаў з Віцебску.

«Ужо не сядзіцца і не стаіцца. Есці хочацца і ў прыбіральню. Прыехаў у госці пагдядзець, як святкуюць у сталіцы. Вось, прынялі», – кажа ён.

Пасля 18 з РУУСу выпусцілі Максіма Вінярскага і рэшту затрыманых.

Стужка навінаў