«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу

Больш за год жыхары Берасця выходзяць на вулічныя акцыі, звяртаюцца да ўладаў пісьмова, а нядаўна распачалі 24-гадзінную варту ля прахадной заводу «АйПаўэр». І звычайныя берасцейцы, і прафесійныя эколагі сыходзяцца ў меркаванні: новая вытворчасць можа нашкодзіць здароўю людзей і навакольнаму асяроддзю. Аднак улады пакуль не прыслухоўваюцца ды абіраюць шлях рэпрэсіяў: актывістаў затрымліваюць, штрафуюць і нават распачынаюць супраць іх крымінальныя справы. Belsat.eu паслядоўна распавядае гісторыю самага доўгага пратэсту ў Берасці і тлумачыць, чаму гэта важная з’ява.