«Прощай, немытая Россия»: Парашэнка павіншаваў украінцаў з увядзеннем бязвізавага рэжыму з ЕЗ


11 чэрвеня стартаваў бязвіз Украіны і Еўразвязу. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы на святочным канцэрце з гэтай нагоды, працытаваў верш Міхаіла Лермантава «Прощай, немытая Россия».

«Мы з вамі, украінскі народ і ўся Украіна, уступаем у іншую гістарычную эпоху. І гэта падзея азначае канчатковы разрыў нашай дзяржавы з Расейскай імперыяй, а ўкраінскага дэмакратычнага свету – з аўтарытарным “рускім светам”», – сказаў Парашэнка.

Пасля гэтых словаў кіраўнік Украіны працытаваў першае чатырохрадкоўе з верша расейскага паэта.

Прощай, немытая Россия,

Страна рабов, страна господ,

И вы, мундиры голубые,

И ты, им преданный народ.

Быть может, за стеной Кавказа

Сокроюсь от твоих пашей,

От их всевидящего глаза,

От их всеслышащих ушей.

Гэты верш Лермантаў напісаў у 1841 годзе.

Без візаў украінцы могуць паехаць у наступныя краіны ЕЗ: Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Грэнландыя, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў