Продаж зброі ў свеце вырас – упершыню за пяць гадоў


Пра гэта сведчаць даследаванне Стакгольмскага інстытуту даследавання праблем міра і канфліктаў за 2016 год.

Паводле гэтых дадзеных, летась усе ваенна-прамысловыя кампаніі, што ўваходзяць у сотню найбуйнейшых у свеце, прадалі ўзбраення на $374,8 млрд., на 2 % болей, чым у 2015. А ў параўнанні з 2008 рост склаў 38%.

Сярод лідараў па вытворчасці ўзбраення – ЗША, Расея, Нямеччына і Паўднёвая Карэя, у апошняй росту склаў адразу 20 %. Эксперты мяркуюць, што ў гэты спіс можна далучыць і Кітай – на іх думку, краіна ўваходзіць у дваццатку буйнейшых сусветных вытворцаў зброі, але сёлета ў рэйтынг яе не ўключалі праз брак дакладных звестак.

Стужка навінаў