Прэзідэнты Польшчы і Італіі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі


Прэзідэнты Польшчы і Італіі Анджэй Дуда і Серджыё Маттарэлла выказалі «агульную занепакоенасць і недапушчэнне дзеянняў супраць грамадзянаў, якія праводзяцца беларускімі ўладамі. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік польскага прэзідэнта Кшыштоф Шчэрскі.

Прэзідэнты падкрэслілі, сказаў Шчэрскі, што «на свабодных выбарах трэба даць голас беларусам, каб яны маглі вызначыць сваю будучыню.

Удзельніцы акцыі «Мы гуляем». Менск, Беларусь. 23 верасня 2020 г.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

Дуда і Матарэлі сышліся на думцы, што «аніхто не можа ставіцца да Беларусі як да інструменту, гэта датычыць і Расеі, а ЕЗ павінен актыўна дзейнічаць у Беларусі і прымаць рашэнні, якія будуць падтрымліваць права беларусаў на свабодныя выбары».

belsat.eu / паводле PAP

Стужка навінаў